Кіраўніка Савета Рэспублікі і памочніцу Лукашэнкі па Мінску Наталлю Качанаву ўзнагародзілі медалём «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва». Такая інфармацыя з'явілася на афіцыйным сайце Савета Рэспублікі.
Паведамляецца, што рашэнне пра ўзнагароду прыняў Савет Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Узнагароду Наталля Качанава атрымала «за асаблівы ўклад у развіццё парламентарызму, умацаванне дэмакратыі, забеспячэнне правоў і свабод грамадзян у дзяржавах-удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў».
Медаль быў заснаваны ў 2013 годзе і вырабляецца са срэбра з пазалотай.