На доме Дзмітрыя Баскава ў лесе каля Мінскага мора з'явіўся вялізны надпіс «Не даруем».
Чытайце таксама: Сям'я Дзмітрыя Баскава прадала таўнхаус каля Драздоў і купіла шыкоўны маёнтак у лесе пад Мінскам ФОТЫ
Баскаў нарадзіўся ў 1978 годзе. Быў прафесійным хакеістам. Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі, але ў дарослым узросце дасягненняў не меў. Пасля сканчэння кар'еры ў 32 гады стаў хакейным трэнерам, трэніраваў дзіцячую каманду «Грыфоны» з Колем Лукашэнкам у складзе. Пасля стаў трэнерам хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі.
У 2017 годзе стаў намеснікам старшыні Федэрацыі хакея (цяпер старшыня), з 2018 — генеральны дырэктар хакейнага «Дынама» (Мінск).
Па словах Баскава, да 38 гадоў жыў у здымных кватэрах, а грошы на ўласнае жыллё зарабіў, удала ўклаўшыся ў стартап сяброў.
Сёлета Баскаў стаў уласнікам 15% статутнага фонду скандальнага акумулятарнага завода ў Брэсце. Валодае 11% будаўнічай кампаніі «Датч Стар», уваходзіць у рады дырэктараў «БСБ-Банка».
Скандальную вядомасць атрымаў пасля забойства Рамана Бандарэнкі — мясцовыя жыхары заявілі, што Баскаў быў на плошчы Перамен падчас канфлікту, які прывёў да трагедыі. Неўзабаве ў інтэрнэце з'явіліся аўдыязапісы з голасам, падобным да голаса Баскава.