СК

СК

Злачынства было здзейснена ўвечары 27 лістапада. У гандлёвую кропку па продажы каштоўнасцяў зайшоў мужчына і папрасіў паказаць яму залатыя ланцужкі. Прадавец дастала падстаўку з 25 ланцужкамі (на 113 тысяч рублёў), паведамляе СК.

На працягу некалькіх секунд наведвальнік разглядаў рэчы, пасля чаго схапіў іх і ўцёк. Частка ланцужкоў ён згубіў у зале.

На пошук зламысніка быў арыентаваны ўвесь склад віцебскай міліцыі і падраздзяленні прылеглых абласцей.На працягу трох сутак сышчыкі адпрацоўвалі розныя версіі і правяралі на дачыненне да рабавання сотні чалавек. У выніку падазраванага, 30-гадовага расіяніна, затрымалі ў Віцебску. Міліцыянты знайшлі ў яго частку выкрадзенага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0