Сёлета 29 лістапада 27-гадовы жыхар Ушачаў разам са сваімі знаёмымі прыехалі ў адну з вёсак Полацкага раёна да 27-гадовага мясцовага жыхара і разбілі акно ў яго доме. Калі гаспадар выйшаў з хаты, яго ўдарылі, заштурхалі ў багажнік аўтамабіля і адвезлі ў лясны масіў, дзе прымусілі капаць сабе яму, паведамляе Следчы камітэт.
Праз некаторы час аднаму з мужчын паведамілі, што відавочцы выклікалі міліцыю. Тады кампанія з'ехала, пакінуўшы пацярпелага ў лесе.
Затрыманы 27-гадовы жыхар Ушачаў, на яго завялі крымінальную справу па ч. 1 ст. 182 (Выкраданне чалавека). Асобы іншых мужчын высвятляюцца. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.