«Міс Беларусь — 2008» Вольга Хіжынкова знаходзілася на Акрэсціна ў камеры з вошамі. Пра гэта расказала пасля вызвалення журналістка партала TUT.by і газеты «Новы час» Аляксандра Квіткевіч, якая сядзела разам з Хіжынковай.

Па словах Квіткевіч, «Міс Беларусь» трымалі ў камеры з бяздомнымі, у якіх былі вошы. Былі насякомыя і ў матрасе, таму перад зняволенымі быў выбар — ці спаць на падлозе, ці на матрасе з вошамі. Апроч таго, у камеры не працавала прыбіральня, а вокны не зачыняліся.

Журналістка расказала, што яны з Хіжынковай штодня правяралі адна адну на наяўнасць вошай.

Вольгу Хіжынкову затрымалі на Маршы 8 лістапада. Яе судзілі тры разы — у выніку тэрмін зняволення працягнуты да 11 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0