Дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дапускае магчымасць балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2024 годзе. Пра гэта ён заявіў падчас выступу перад членамі нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі, паведамляе выданне Politico.

«Гэта былі выдатныя чатыры гады. Мы спрабуем атрымаць яшчэ чатыры гады. Калі не, убачымся з вамі праз чатыры гады», — сказаў Трамп.

Раней СМІ ўжо паведамлялі, што Трамп можа абвясціць аб планах удзельнічаць у выбарах 2024 года. Выданне The Daily Beast перадавала, што прэзідэнт можа правесці звязанае з будучай кампаніяй мерапрыемства ў дзень інаўгурацыі новага прэзідэнта 20 студзеня. Па інфармацыі The Washington Post, Трамп можа абвясціць аб намеры ўдзельнічаць у наступнай прэзідэнцкай гонцы да канца гэтага года. Пра гэта прэзідэнт распавёў сваім давераным асобам, паведамляла газета.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША адбыліся 3 лістапада. Афіцыйна іх вынікі яшчэ не абвешчаныя, аднак, па падліках вядучых амерыканскіх СМІ, перамогу атрымаў супернік Трампа, кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн.

Трамп адмаўляецца прызнаваць паразу і спрабуе праз суд аспрэчваць вынікі выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0