Аркадзь Сухарэнка, прэс-фота

Аркадзь Сухарэнка, прэс-фота

У Латвіі назвалі 100 самых багатых людзей краіны, паведамляе Delfi. Першае месца ў саўладальніка Rietumu banka Леаніда Эстэркіна (яго актывы складаюць 151 млн еўра).

Акцыянеры банка ABLV, які зараз у стане ліквідацыі, Алег Філь і Эрнэст Берніс застаюцца ў топ-3 самых багатых людзей краіны: са 144 млн і 126 млн еўра адпаведна. У чэрвені гэты банк спрабавалі звязаць са справай Белгазпрамбанка.

А вось чацвёртае месца ў рэйтынгу займае іншы саўладальнік Rietumu banka Аркадзь Сухарэнка (81 млн еўра).

Аркадзь Сухарэнка нарадзіўся ў 1959 г. у Беларусі, скончыў Рыжскі палітэхнічны ўніверсітэт, у 1990-х ён быў прэзідэнтам Rietumu banka. Ад сакавіка 2002 г. — старшыня Рыжскай яўрэйскай абшчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0