Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Талончык будзе каштаваць 75 капеек (у кіроўцы — 80), жэтон у метро — 80 капеек.
Такім чынам праезд падаражэе на 10 капеек.
Талоны па старых тарыфах будуць сапраўдныя на працягу 30 сутак.
Цана на праязныя вырасце прыкладна на 15%.
Напрыклад, на 10 паездак: на наземныя праязныя будзе каштаваць 7 рублёў 12 капеек, на метро — 7,60;
— на 20 паездак: на наземныя — 13,95 руб., на метро — 14,88 руб.;
— на 40 паездак: на наземныя — 26,7 руб., на метро — 28,48 руб.