Музычны праект TryNići ў складзе этна-выканаўцы Івана Кірчука, опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук і заснавальніка «Спеўных сходаў» Сержука Доўгушава запісалі кліп на палескую жнівеньскую песню пад назвай «Літо».

«Музычны кліп Lito гурта TryNići — алюзія на сучасную беларускую рэчаіснасць і на падзеі, якія адбыліся ў жніўні і працягваюцца дагэтуль. Тут кожны ўбачыць свае сэнсы і паралелі. Цяжкая праца нашых продкаў падчас жніва, боль стомы, сцёртыя да крыві рукі — менавіта пра гэта пяецца ў старадаўняй народнай песні з Палесся», — гаворыцца ў анатацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0