Уручэнне адбылося 16 снежня ў Берасці. 16 кілаграмаў мёду дасталіся Міколу Аляхновічу за зборнік «Вясновы роздум». Кніга выйшла сёлета ў берасцейскім выдавецтве «Альтэрнатыва», паведамляе Новы Час.
Мікола Аляхновіч вядомы як шматгадовы дэкан філалагічнага факультэта Брэсцкага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, паэт і перакладчык. Ён аўтар трох кніг паэзіі і адной кнігі перакладаў з польскай, венгерскай, украінскай і рускай моў. Быў старшынёй мясцовага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.