У альбом увайшлі пяць вядомых калядных песень з розных рэгіёнаў Беларусі. Дзякуючы «Вольнаму хору» цяпер кожны можа навучыцца іх спяваць.

Гэтыя песні яднаюць, ствараюць асаблівы радасны настрой, выказваюць пажаданні лепшай долі, шчасця і дабрабыту ў будучым годзе: «Добры вечар табе, пане гаспадару», «Неба і Зямля», «А ўчора з вячора», «А ў свеце нам», «Нова радасць стала».

Спампаваць «Калядны спеўнік» з нотамі і словамі песень, якія выконвае «Вольны хор», можна тут.

«Вольны хор» з’явіўся ў жніўні 2020 года, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне, — гэта аб’яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні — гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0