31 снежня стала вядома, што драгічынскаму карэспандэнту «Першага Рэгіёна» Сяргею Гардзіевічу прад'яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), паведамляе БАЖ.

22 снежня Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы на 72 гадзіны, а пасля да яго была прыменена мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

Цяпер пад хатнім арыштам Сяргей Гардзіевіч не можа карыстацца тэлефонам і інтэрнэтам: такім чынам ён фактычна пазбаўлены магчымасці займацца журналісцкай дзейнасцю і забяспечваць сям'ю.

«Віну ў прад'яўленым абвінавачванні Сяргей Гардзіевіч не прызнаў. Ён гатовы змагацца і даказваць сваю невінаватасць», — распавяла адвакат Вольга Аксюцік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0