Першае дзіця ў нашай краіне ў 2021 годзе з'явілася ў Віцебскім абласным клінічным радзільным доме, паведаміла Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Па словах галоўнага доктара радзільні Алены Леановіч, у дакументах хлопчыка будзе стаяць дата і час — 01.01.2021 і 0.01 хвіліна.

Малога назвалі Рома, ён важыць 3910 грамаў, яго рост — 53 см. У мамы гэта першыя роды. Бацькі хлопчыка жывуць і працуюць у Оршы.

Віцебскі абласны раддом прымае жанчын з каранавірусам. Раней у маладой мамы быў дыягнаставаны COVID-19, таму яна знаходзілася пад наглядам у Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0