Кацярыне Андрэевай адмовілі ў спатканні з мужам. Адпаведную пастанову за подпісам старэйшага следчага Фрунзенскага РАСК Ігара Курыловіча атрымаў муж Кацярыны, журналіст Ігар Ільяш. Следчы тлумачыць адмову ў спатканні тым, што Кацярына нібы «можа схавацца ад органу крымінальнага пераследу і суда», паведамляе Белсат.

«Лічу пастанову Курыловіча неабгрунтаванай, а матывавальную частку гэтай пастановы — пазбаўленай усялякага сэнсу. У сваім хадайніцтве я прасіў не аб змене меры стрымання для Каці, а толькі аб спатканні», — каментуе сітуацыю Ігар.

Таксама Фрунзенскі РАСК адмовіўся вяртаць тэхніку, што ў Ігара Ільяша канфіскавалі падчас затрымання ва ўласнай кватэры 24 лістапада. Тады журналіста пакаралі 15 соднямі арышту. Адначасова на грунце пастановы аб арышце маёмасці Кацярыны Андрэевай у яго забралі асабістую тэхніку — у тым ліку два тэлефоны і ноўтбук. Следчы Курыловіч адмовіўся вяртаць тэхніку, бо прадметы былі прызнаныя «рэчавымі доказамі» ў справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0