Уступная кампанія 2021 года істотна не зменіцца. Аднак праца па змяненні правіл прыёму ўжо вядзецца. Пра гэта ў эфіры СТБ распавёў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Па словах міністра, акрамя ўжо анансаваных змяненняў, у тым ліку і спробы сумясціць нацыянальны экзамен у школе з ЦТ хоць бы па двух прадметах — мове (па выбары навучэнца) і матэматыцы, ёсць і іншыя запланаваныя новаўвядзенні. Напрыклад, разглядаецца магчымасць абітурыентам здаваць пры паступленні ў ВНУ ўнутраныя экзамены па профільных прадметах. Гэтае пытанне неўзабаве плануецца абмеркаваць з Лукашэнкам.

— Хутчэй за ўсё, адбудзецца вялікая нарада, дзе будуць альбо прынятыя, альбо не прынятыя гэтыя падыходы, альбо будзе прапанавана дапрацаваць гэтыя падыходы, але ва ўсякім выпадку папярэднюю працу мы ўжо правялі, — падзяліўся Карпенка.

Ён таксама падкрэсліў, што калі гэтыя змены будуць канчаткова прынятыя, то Мінадукацыі спатрэбіцца каля 1,5 — 2 гадоў, каб укараніць іх у адукацыйны працэс з адпаведным метадычным суправаджэннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0