Чытачы Intex-press заўважылі, што 4 студзеня выпуск ранішніх навін на тэлеканале «Беларусь 4. Брэст» выйшаў на рускай мове. І нават бягучы радок таксама быў на рускай. Гледачы адзначаюць, што летась эфіры навін выходзілі ў асноўным па-беларуску.

Intex-press паспрабавала даведацца, з чым звязана такое новаўвядзенне. Звязацца 4 студзеня з кіраўніком Брэсцкай тэлерадыёкампаніі і прэс-службай Белтэлерадыёкампаніі ў Мінску не ўдалося.

Затое ў прыёмнай Брэсцкай тэлерадыёкампаніі растлумачылі, што пераход на рускую мову трансляцыі навін «ні з чым не звязаны».

— Гэта ні з чым не звязана, мы ўжо раней пераходзілі з рускай мовы на беларускую і назад. У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, і мы маем права рабіць, як палічым патрэбным. Гэта ні з чым не звязана. Ні з чым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0