Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравалі 1273 выпадкі каранавіруса, выпісаныя 949 чалавек. Учора было 1869 выпадкаў, 3 студзеня — 1837. 

Наогул з 9 снежня колькасць выпадкаў за дзень не апускалася ніжэй за 1800.

Агулам, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 203 104 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 184 574 пацыенты.

За ўвесь час памёр 1471 чалавек (10 за суткі).

За мінулыя суткі выканалі 3452 тэсты. За ўвесь час правялі 4 050 922 тэсты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0