Следства падоўжыла Марыі Калеснікавай меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай яшчэ на два месяцы. Яна застаецца ў СІЗА ў Жодзіне да 8 сакавіка, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыка.

Марыю Калеснікаву затрымалі 8 верасня ў Мінску і спрабавалі вывезці з краіны. Яна парвала свой пашпарт і адмовілася пакідаць Беларусь. Калеснікаву затрымалі і змясцілі ў СІЗА № 1 Мінска.

16 верасня следчыя выставілі Марыі Калеснікавай абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0