Аляксандр Шастакоў прызначаны новым дырэктарам Купалаўскага тэатра. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміла Міністэрства культуры.

Да прызначэння Шастакоў працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.

Шастакоў ужо прадстаўлены калектыву тэатра — сход у Купалаўскім правёў кіраўнік ведамства Анатоль Маркевіч.

У жніўні мінулага года быў звольнены гендырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка. Ён быў пазбаўлены пасады на наступны дзень пасля свайго ўдзелу ў акцыі пратэсту ў Мінску, дзе заклікаў да адстаўкі экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева і ўсіх адказных за жорсткае абыходжанне з затрыманымі.

Калектыў тэатра заступіўся за свайго былога кіраўніка. Супрацоўнікі запатрабавалі аднаўлення Латушкі на пасадзе і адстаўкі тагачаснага міністра культуры Юрыя Бондара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0