Дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не прызнае сваёй паразы на выбарах кіраўніка дзяржавы, паведамляе Reuters.

«Мы ніколі не здадзімся, мы ніколі не саступім. Такога не адбудзецца. Нельга прызнаваць паразу, калі гаворка ідзе аб крадзяжы», — сказаў Трамп у Вашынгтоне ў ходзе акцыі «Марш за выратаванне Амерыкі», дзе сабраліся яго прыхільнікі.

Ён правёў выступ перад пасяджэннем Кангрэса ЗША. Той павінен зацвердзіць вынікі галасавання калегіі выбаршчыкаў, згодна з якімі на выбарах перамог дэмакрат Джо Байдэн. Перад прыбыццём Трампа ў Вашынгтоне адбылася шматлікая акцыя пратэсту. На мітынг выйшлі дзясяткі тысяч прыхільнікаў дзейнага прэзідэнта, якія патрабавалі адмяніць вынікі мінулых выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0