Ва Украіне з 8 да паўночы 25 студзеня будзе дзейнічаць узмоцнены рэжым каранціну. Ён прадугледжвае закрыццё ўсіх навучальных устаноў, акрамя дашкольных і спецыяльных.

Забароненая праца кафэ, бараў, рэстаранаў, акрамя на вынас і дастаўку.

Забаронены прыём наведвальнікаў у гандлёва-забаўляльных цэнтрах, акрамя куплі тавараў першай неабходнасці.

Забаронены прыём наведвальнікаў ва ўстановах забаўляльнай дзейнасці.

Зачыненымі будуць установы культуры (тэатры, кінатэатры, выставы), фітнес-залы, басейны. Салоны прыгажосці могуць працаваць выключна па папярэднім запісе і без чакання наведвальнікаў унутры.

Зачыняцца ўсе ўстановы размяшчэння, акрамя гасцініц і ўстаноў рэабілітацыі.

У Кіеве таксама папярэдзілі, што працу спыняць усе навагоднія лакацыі, у тым ліку і каткі, і кірмашы.

У цэлым нехарчовыя кірмашы і рынкі будуць забароненыя па ўсёй краіне.

Грамадскі транспарт працягне працу. Будуць працаваць гасцініцы, банкі, прадуктовыя крамы, аптэкі, паштовыя аператары, ветэрынарныя лячэбніцы, заакрамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0