45-ы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп асудзіў гвалт падчас пратэстаў яго прыхільнікаў на Капітоліі і штурм будынка Кангрэса.

Відэа Трампа выйшла ў твітары пасля аднаўлення працы акаўнта.

У звароце ён паабяцаў, што тыя, хто парушыў закон падчас мітынгу, «заплацяць» за гэта. Ён таксама заявіў, што пратэстоўцы, якія ўжылі гвалт, «не з'яўляюцца прадстаўнікамі ЗША».

Са слоў Трампа, краіна прайшла праз цяжкія выбары, таму эмоцыі кіпяць — але цяпер «азарт павінен улегчыся, а спакой — аднавіцца».

Ён запэўніў, што цяпер сфакусаваны на спакойнай перадачы ўлады абранаму прэзідэнту Джо Байдэну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0