Белтэлерадыёкампанія заяўляе, што навагоднюю прамову Аляксандра Лукашэнкі паглядзелі больш за 6,5 мільёна беларусаў.

Гэтыя лічбы нібыта былі атрыманыя ад платформы «Зала» і ад кампаніі «Рэальнае вымярэнне».

Прычым тэлепрапагандысты настойваюць, што насамрэч лічбы яшчэ большыя, бо, маўляў, не ўлічваюцца тыя, хто слухаў Лукашэнкі ў гасцях, і тыя, хто глядзеў зварот ужо пазней:

«Да гэтай лічбы варта дадаць тых, хто паглядзеў зварот ужо пазней — у рэжыме адкладзенага прагляду. Варта адзначыць, што абедзве выкарыстаныя сістэмы збору звестак не фіксуюць гасцявы прагляд. А з улікам асаблівасцяў навагодніх традыцый гэты фактар ​​здольны аказваць істотны ўплыў на рэальныя паказчыкі тэлеглядзення ў бок яго павелічэння», — абвесцілі на БТ.

Адкрытае галасаванне ў папулярных беларускіх тэлеграм-каналах давалі зусім іншыя вынікі. 3% аўдыторыі «Нашай Нівы» і 6% аўдыторыі Tut.by заявілі, што слухалі Аляксандра Лукашэнку.

Чытайце. Колькасць дызлайкаў у 5 разоў перавышае колькасць лайкаў пад навагоднім зваротам Лукашэнкі ў ютубе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0