Кіруючая кампанія холдынга «Гарызонт» абвясціла конкурс на замяшчэнне вакансіі «дырэктар прадпрыемства».

Як адзначае Office Life, аб'ява аб пошуку дырэктара з'явілася 6 студзеня, то-бок на наступны дзень пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі на «Гарызонт».

На гэты момант генеральным дырэктарам кіруючай кампаніі холдынга «Гарызонт» з'яўляецца Юрый Прадко. Менавіта ён падарыў Лукашэнку кітайскі праектар пад брэндам «лазерны тэлевізар Гарызонт».

Юрый Прадко

Юрый Прадко

Чытайце: «Лазерны тэлевізар Гарызонт», які падарылі Лукашэнку, вельмі нагадвае кітайскі праектар 2018 года ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0