Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале.

Ён анансаваў, што спіс усіх 2700 дэлегатаў будзе апублікаваны ў інтэрнэце. Яны будуць дададзеныя ў адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў і ўключаныя ў санкцыйныя спісы.

Латушка папярэджвае: дзеянні дэлегатаў парушаюць Канстытуцыю і Закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах - і падпадаюць пад склад артыкулаў 190 і 424 Крымінальнага кодэкса (пакаранне ад 2 да 10 гадоў пазбаўлення волі).

А калі, маўляў, сход з удзелам дэлегатаў прывядзе да канстытуцыйнага перавароту, дадасца яшчэ артыкул 357 Крымінальнага кодэкса (захоп улады). Тут пакаранне ад 10 да 15 гадоў.

Латушка заклікае дэлегатаў заяўляць аб адмове ўдзельнічаць у сходзе. Тады, кажа ён, яны не трапяць пад санкцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0