Здарэнне адбылося ў вёсцы Краснае Маладзечанскага раёна на вуліцы Палявой, паведамляе mlyn.by

Мясцовы жыхар на сваім трактары прыбіраў снег на вуліцы. Пры гэтым ён рабіў гэта настолькі старанна, што разам са снегам зняў і частку грунту на дарозе, зачапіўшы падземную трубу газаправода, якая па тэхналогіі закопваецца ўглыб не менш, чым на 60 сантыметраў.

На месца выязджалі работнікі газавай службы. Вёску ад газазабеспячэння адключаць не давялося, але знізілі ціск у сістэме. Пашкоджаны ўчастак газаправода быў заменены праз дзесяць гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0