Форвард Ягор Шаранговіч будзе заяўлены за асноўную каманду «Нью-Джэрсі» пад 17 нумарам і дэбютуе ў першым матчы сезона супраць «Бостан Брюінз» у ноч на 15 студзеня.

Апошні раз беларус згуляў у НХЛ 15 сакавіка 2016 года: Міхаіл Грабоўскі ў матчы «Нью-Ёрк Айлендэрс» — «Пітсбург Пінгвінз». Такім чынам, праз 4 гады і 10 месяцаў беларус згуляе ў НХЛ.

Сёння стала вядома, што Ягор Шаранговіч падчас трэніровачнага лагера быў пераведзены ў першае звяно «Нью-Джэрсі».

Сезон у НХЛ пачнецца 14 студзеня.

У наймацнейшай хакейнай лізе свету паспрабавалі сілы з дзясятак беларусаў. Зорка №1 — гэта Руслан Салей, што правёў у НХЛ 917 матчаў. Міхаіл Грабоўскі правёў 584 гульні, браты Андрэй і Сяргей Касціцыны па 398 і 353 адпаведна, Уладзімір Цыплакоў — 331.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0