У цягніку рэгіянальных ліній Мінск — Баранавічы памерла 55-гадовая жанчына, паведамляе БелТА.
Ноччу 13 студзеня рэвізоры ў адным з вагонаў знайшлі цела пасажыркі, жыхаркі Мінскага раёна. Пра гэта яны паведамілі цягніковай брыгадзе, якая перадала інфармацыю ў міліцыю.
На станцыі Баранавічы-Палескія следча-аператыўная група агледзела месца здарэння. Прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. Праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0