Грамадства

Стрыжака вінавацяць, што з фонду нібыта зніклі $440 тысяч. Разбіраемся, што адбылося з грашыма

Фонд Андрэя Стрыжака, Аляксея Кузьмянкова і Яраслава Ліхачэўскага збірае грошы не толькі ў еўра, але і ў крыптавалюце. Некаторыя пільныя беларусы заўважылі дзіўную рэч: фонду нібыта ахвяравалі 19 біткойнаў на агульную суму $440 тысяч. Гэтыя грошы былі патрачаныя, але ні ў якой справаздачы не адлюстраваны. Як так атрымалася?

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Сузаснавальнік фонду Яраслаў Ліхачэўскі патлумачыў «Нашай Ніве» сітуацыю.

Першы момант. Насамрэч у электронным кошыку біткойнаў было 10, а не 19, бо ў блакчэйна іншая логіка, чым тая, якой мы карыстаемся ў жыцці. Каб зрабіць транзакцыю, трэба перавесці адразу некалькі блокаў з шыфраванай інфармацыяй. Калі сума большая за патрэбную, сетка вяртае рэшту — асобнай аперацыяй.

Ліхачэўскі прыводзіць такі прыклад. Вы атрымалі заробак купюрай 100 рублёў, пашлі з ёй у бар і патрацілі 20 рублёў. У схеме блакчэйна гэта выглядае так: +100 (паступленне заробку), +80 (рэшта, якую вам выдалі) і -100 (бо вы разлічыліся адной купюрай). Бясплатныя сэрвісы, з дапамогай якіх можна адсочваць паступленні крыптавалюты, не заўсёды аднімаюць гэтыя «лішнія» рухі, таму можа ўзнікнуць блытаніна.

Другі момант. З 10 біткойнаў паступленні ў фонд — прыкладна палова. Да сярэдзіны верасня гэты электронны кашалёк выкарыстоўваўся толькі для выплат. Ахвяраванні ад беларусаў прыходзілі на рахунак у еўра, фонд купляў на іх біткойны і пераводзіў пацярпелым. Так было набыта 5,5 біткойна. Ахвяраванні непасрэдна туды пачалі паступаць пазней — агулам беларусы перавялі 4,5 біткойна.

«Іх складана ацаніць у далярах, бо курс змяняецца кожны дзень. Мы некалькі разоў фіксавалі курс шляхам канвертацыі — атрымалася амаль $94 тысячы. За кошт таго, што біткойн рос, у далярах выйшла большая сума, чым ахвяравалі», — кажа Ліхачэўскі.

З гэтых грошай на выплаты пацярпелым патрацілі $50 тысяч — іх улічылі ў лістападаўскай справаздачы ў графе «Спонсарскія праграмы фондаў». Астатнія грошы захоўваюцца на рахунку — толькі не ў біткойнах (каб не згубіць іх у выпадку абвалу курса), а ў USDT (лічбавая валюта, якая заўсёды роўная даляру).

Як гэтыя грошы атрымліваюць пацярпелыя? Неабходную суму ім пераводзяць у біткойнах на іх электронны кашалёк. Пасля гэтыя грошы можна вывесці на беларускую картку.

Поўная справаздача па фондзе, па словах Ліхачэўскага, будзе гатова ў гэтым месяцы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць