Фота Сяргея Балая, Tut.by

Фота Сяргея Балая, Tut.by

Мінскі абласны суд вынес прысуд тром мужчынам паводле абвінавачвання ў забойстве пенсіянераў і спробе забойства 85-гадовай жанчыны, паведамляе spring96.org.

Раней Вярхоўны суд адмяніў прысуд і накіраваў справу на паўторны разгляд. У практыцы вынясення смяротных прысудаў у Беларусі гэта рэдкая з'ява, калі калегія Вярхоўнага суда адмяняе вынесены раней прысуд і вяртае справу на новы разгляд.

Сёння, 15 студзеня, Мінскі абласны суд зноў вынес прысуд, які нічым не адрозніваецца ад папярэдняга.

Мясцовага жыхара Віктара Скрундзіка прысудзілі да смяротнага пакарання, яго змоўшчыку Віталю Мяцяжу далі 22 гады калоніі строгага рэжыму, Валянціну Бушніну — 18 гадоў калоніі строгага рэжыму. На злачынствы мужчыны пайшлі, каб атрымаць грошы на выпіўку.

Чытайце таксама:

«Віця сказаў, што на ім восем трупаў». Траім жыхарам Случчыны пагражае расстрэл

«Пасля гэтых забойстваў усіх старых, хто адзін жыў, дзеці пазабіралі. Страшна»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0