Нагадаем, сёння Беларускі ПЭН-цэнтр паведамляў, што перасталі выходзіць на сувязь Сяргей Макарэвіч і Андрэй Янушкевіч з выдавецтва «Янушкевіч».

Пазней «Радыё Свабода» высветліла, што Андрэя Янушкевіча забралі на допыт у ДФР. Сяргей Макарэвіч на волі.

«Прыйшлі 4 супрацоўнікі ДФР у выдавецтва «Янушкевіч». Яны правялі агляд і забралі камп'ютар і ноўтбукі выдавецтва. Флэшку, знешні дыск. Андрэя Янушкевіча забралі на допыт», — расказаў Макарэвіч, які ў гэты час быў у выдавецтве.

Нагадаем, што 13 студзеня на допыт у ДФР забіралі кіраўніка выдавецтва «Кнігазбор» Генадзя Вінярскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0