Мужчыну пазванілі з незнаёмага нумара, прычым, звязваліся з ім праз месенджар, паведамляе абласная міліцыя.

Невядомы прадставіўся супрацоўнікам аднаго з банкаў і сказаў, што паступіла заяўка на афармленне крэдыту на 1000 рублёў і ўдакладніў, ці сапраўды мужчына афармляў заяўку.

Будучая ахвяра растлумачыла, што ніякіх заявак не падавала і наогул з'яўляецца трымальнікам картак іншага банка.

Суразмоўца адразу ж заявіў, што трэба абавязкова паведаміць яму ўсе рэквізіты плацежных карт, каб засцерагчыся ад магчымых віртуальных ашуканцаў, на што мужчына адзначыў, што сам звяжацца са сваім банкам і растлумачыць сітуацыю.

Ён ужо збіраўся спыніць размову, але невядомы сказаў, што цяпер пераключыць яго на супрацоўніка таго банка, дзе мужчына абслугоўваецца,

і ўжо праз імгненне з пацярпелым размаўляла жанчына, якая прадставілася тэхнічным спецыялістам.

Далей усё адбывалася па распаўсюджанай схеме.

Мужчына назваў чатыры апошнія лічбы ўсіх сваіх картак, ідэнтыфікацыйны нумар. Пасля дзяўчына сказала, што яму прыйдуць коды пацверджання і іх таксама трэба ёй паведаміць.

Мужчына так і зрабіў. Менавіта ў гэты момант зламыснікі атрымалі ўсе неабходныя звесткі для спусташэння рахунку.

У выніку ўсяго за некалькі хвілін жыхар абласнога цэнтра страціў больш за 12 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0