Трагедыя здарылася ў вёсцы Дубнікі Варнянскага сельсавета Астравецкага раёна, піша Рэгіянальная газета.
16 студзеня ў 13.20 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар жылога дома ў Дубніках на Астравеччыне. У выніку пажару загінуў гаспадар дома і яго дачка. Агнём былі знішчаны таксама пасцельныя прыналежнасці. Прычыну пажару высвятляюць.
Каментары