Алімпійская чэмпіёнка Дзінара Алімбекава адказала на пытанне падпісчыка наконт падпісання ёю ліста праўладных спартсменаў.
«Перамога — гэта выдатна. А вось падтрымка гвалту ў краіне засмучае. Цікава, гэта ваша 100% меркаванне ці вам прыгразілі не фінансаваць за кошт грошай падаткаплацельшчыкаў вашы выступы?» — спытаў падпісчык.
«Гвалт ніхто з нас не падтрымлівае» — напісала Алімбекава ў інстаграме.

Раней паведамлялася, што зборная па біятлоне падпісала праўладны ліст спартоўцаў. Адмовілася толькі Ганна Сола.
Каментары