Узняцца на тры прыступкі ў сусветным рэйтынгу ёй дазволіла перамога на турніры ў Абу-Дабі. У Арыны — 4580 балаў.

Першыя 10 пазіцый у рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) — 8717 балаў,
2. Сімона Халеп (Румынія) — 7255,
3. Наомі Осака (Японія) — 5780,
4. Сафія Кенін (ЗША) — 5760,
5. Эліна Світоліна (Украіна) — 5260,
6. Караліна Плішкава (Чэхія) — 5205,
7. Арына Сабаленка (Беларусь) — 4580,
8. Б'янка Андрэеску (Канада) — 4555,
9. Петра Квітава (Чэхія) — 4516,
10. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) — 4505

Цяпер Арына знаходзіцца ў Мельбурне, дзе рыхтуецца да Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open), што стартуе ў пачатку лютага.

Раней турнір праходзіў у другой палове студзеня, але сёлета змясцілі па часе з-за пандэміі каранавіруса. Спартсмены цяпер праходзяць 14-дзённы каранцін у Аўстраліі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?