Для гэтага неабходна зайсці на сайт «Белпошты» ў раздзел «Філатэлія», спампаваць бланк анкеты, запоўніць яго, пазначыўшы нумар найбольш упадабанай паштовай маркі або паштовага блока, і выслаць на электронны адрас [email protected].

Азнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету таксама можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі. Разборліва запоўненую анкету з пазнакай «Конкурс» варта накіраваць па адрасе: Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта», пр. Незалежнасці, 10, 220050, Мінск.

Найлепшай будзе прызнана тая паштовая марка (або блок), за якую прагаласуе большасць удзельнікаў.

Сярод удзельнікаў апытання, якія даслалі лісты ў названы тэрмін з правільна запоўненай анкетай і якія назвалі марку-пераможцу, будуць разыграны прызы (наборы філатэлістычнай прадукцыі).

Сярод іншага можна прагаласаваць і за Любіча, і за Шагала, і за Цадкіна і нават за «Еву» Суціна

Сярод іншага можна прагаласаваць і за Любіча, і за Шагала, і за Цадкіна і нават за «Еву» Суціна

А то і за ўвесь блок «Парыжскай школы»

А то і за ўвесь блок «Парыжскай школы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0