Бізнэсоўцу далі штраф у 20 базавых велічынь — 580 рублёў, піша dev.by.
Фота з фэйсбука Таццяны Бакланавай
16 студзеня Валерыя Астрынскага затрымалі ў вёсцы Барова ў Іўеўскім раёне. Падставай для гэтага стаў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг з «Пагоняй» на хутары. Яго абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага адзіночнага пікету. Да суда ён знаходзіўся ў Іўеўскім РАУС.
Валерый Астрынскі — інвестар, бізнэс-анёл, сузаснавальнік аб'яднання Angels BAND, уваходзіць у топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі, паводле выдання «Ежедневник».