Як тлумачыць прэс-служба Сейма, прычынай такіх адносін з'яўляюцца пратэсныя падзеі ў Беларусі і дзеянні ўладаў краіны ў дачыненні да пратэстоўцаў. Замест Мінска Латвія прапануе правесці ЧС-2021 ў Рызе, піша Delfi.lv.

Латвія адхіляе любую магчымасць зладзіць хакейны чэмпіянат разам з Беларуссю, бо пры цяперашніх абставінах, калі ў Беларусі праводзяцца гвалтоўныя рэпрэсіі, ладзіць спартовае мерапрыемства такога маштабу ў Мінску з'яўляецца недапушчальным», — заявіў старшыня камісіі па замежных справах Рыхард Колс.

Паводле першапачатковага рашэння Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), турнір павінен прайсці ў Рызе і Мінску з 21 мая па 6 чэрвеня 2021 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0