Генеральная пракуратура абвясціла, што ініцыюе абвяшчэнне былога міністра культуры і пасла Беларусі ў Францыі і Польшчы Паўла Латушку ў міжнародны вышук.

«Справа, якая заведзеная ў дачыненні да мяне, а таксама іншых сябраў Каардынацыйнай рады, з’яўляецца палітычна матываванай. Зразумела, што тыя дзеянні, якія здзяйсняе ў дачыненні да мяне Генпракуратура, як перадача справы ў Інтэрпол, таксама палітычна матываваныя.

Выглядае гэта вельмі дзіўна, калі ў дачыненні асоб, якія здзяйсняюць злачынствы, забіваюць мірных пратэстоўцаў, займаюцца гвалтам, не заводзяцца крымінальныя справы, не праводзіцца следчых дзеянняў. А тыя людзі, якія асуджаюць гвалт, трапляюць пад крымінальную адказнасць. Да чаго можа дайсці сітуацыя ў Беларусі? Можна пачынаць чытаць Крымінальны кодэкс перагорнутым, ён болей непатрэбны».

Ці не лічыць Латушка, што гэта можа быць звязана з вечаровым рашэннем па Чэмпіянаце свету па хакеі, які могуць забраць у Мінска?

«Зразумела, што НАУ рабіла захады для таго, каб растлумачыць старшыні Міжнароднай федэрацыі хакея нашу пазіцыю. Паказаць факты і той стан з масавым парушэннем правоў чалавека і спартсмена ў нашай краіне, але я б не звязваў гэтыя факты», — лічыць Латушка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?