— ЧС — гэта свята, а свята сусветнага хакея не можа быць праведзена ў такой напружанай абстаноўцы, як у Беларусі, — пракаментавала рашэнне аб адмене чэмпіянату па хакеі Надзея Астапчук, чэмпіёнка свету ў штурханні ядра і сябра КС.
Савет ІІХФ прыняў адзіна правільнае рашэнне. Немагчыма было не пачуць дзясяткі тысяч зваротаў нашых грамадзян з заклікам не праводзіць ЧС у Мінску. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці зрабіў вялікую працу і перадаў Міжнароднай федэрацыі вялікі аб'ём матэрыялаў з фактамі і доказамі, якіх было больш чым дастаткова для прыняцця правільнага рашэння. Але, на жаль, асабістыя амбіцыі і дзіўныя ўзаемаадносіны з рэжымам спадара Фазеля ледзь не прывялі да калапсу саму Міжнародную федэрацыю хакея, — сказала Астапчук.