19 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е без істотных ападкаў, паведамляе Белгідрамет. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра -10.. -16°С.
У Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра раніцай -12..-14°С, днём -12..-14°С, увечары -14..-16°С.