БелТА

БелТА

«Мінінфарм на працягу 2020 года вынес 4 папярэджанні сеткаваму выданню tut.by. У адпаведнасці з Законам аб СМІ Мінінфарм прад'явіў у суд пазоў аб спыненні яго дзейнасці. Неабходна адзначыць, што Вярхоўны суд пацвердзіў законнасць і абгрунтаванасць вынесеных папярэджанняў. 3 снежня 2020 года Эканамічны суд Мінска прыняў рашэнне аб спыненні дзейнасці, а сёння апеляцыйная інстанцыя пацвердзіла гэтае рашэнне. Таму ўсе дзеянні Мінінфарма, якія доўжыліся ўвесь гэты час, праходжанне праз усе судовыя інстанцыі, завяршыліся тым рашэннем, якое абсалютна задавальняе Міністэрства інфармацыі», — цытуе Луцкага БелТА.

Міністр адзначыў, што на гэты момант Мінінфарм разглядае шэраг матэрыялаў, якія размяшчаюцца ўжо на інтэрнэт-рэсурсе tut.by, «для дачы прававой ацэнкі ў частцы парушэння 38 Закона аб СМІ (інфармацыя, распаўсюджванне якой у сродках масавай інфармацыі, на інтэрнэт-рэсурсах забаронена), а таксама аб размяшчэнні недакладнай інфармацыі, здольнай нанесці шкоду грамадскім і дзяржаўным інтарэсам».

Ён падкрэсліў: «На сённяшні дзень Мінінфарм працягвае маніторыць інфармацыйную прастору Беларусі, і пры парушэнні заканадаўства аб СМІ і іншых законаў Беларусі неадкладна будуць выносіцца альбо папярэджанні, альбо патрабаванні аб выдаленні недакладнай інфармацыі, альбо прымацца рашэнні аб спыненні дзейнасці, альбо распаўсюджвання такой інфармацыі шляхам блакавання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0