Каля дома 53 аўтамабіль урэзаўся ў тралейбус, што стаяў на прыпынку.
У выніку ДТЗ пацярпеў 35-гадовы кіроўца аўтамабіля. На думку медыкаў, ён мог знаходзіцца ў стане наркатычнага ап'янення. Рэанімаваць кіроўцу не ўдалося, ён памёр.
Кіроўца аўтамабіля Land Rover рухаўся па вуліцы Арлоўскай з боку Нававіленскай у напрамку Старавіленскага тракту, паведамляе ДАІ.