У гандлёвым цэнтры ў Мінску загарэлася электрапліта: эвакуявалі 200 чалавек
Здарэнне адбылося 19 студзеня ў «Е-сіці», што на вуліцы Дзянісаўскай.
Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС у выніку спрацоўкі сістэмы абвяшчэння з будынка эвакуяваныя 200 чалавек, з іх 90 чалавек абслуговага персаналу. Пацярпелых не было, паведамляе МНС.
Прычына загарання — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Каментары