Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

Раней пасля заявы або паведамлення аб здзяйсненні злачынства тэрмін даследчай праверкі складаў тры месяцы, аднак яна магла быць прыпыненая яшчэ на тры месяцы — напрыклад, для правядзення экспертызы. Гэта значыць, у суме — максімум паўгода, пасля якога следства павінна было прыняць рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы. У выпадку адмовы заяўнік мог азнаёміцца з вынікамі праверкі і абскардзіць такую адмову, піша Tut.by.

Згодна з абноўленым Крымінальна-працэсуальным кодэксам, агульны тэрмін прыпынення праверкі не павінен перавышаць трох месяцаў. Аднак у ім прадугледжана магчымасць прыпыняць праверку на тэрмін і звыш трох месяцаў, пры гэтым максімальны тэрмін не ўстаноўлены. Зрабіць гэта маюць права начальнік вышэйстаячага Следчага падраздзялення, старшыня Следчага камітэта або іх намеснікі (калі матэрыялы знаходзяцца ў вытворчасці следчага) альбо пракурор вышэйстаячага органа пракуратуры, генеральны пракурор або іх намеснікі (калі матэрыялы знаходзяцца ў вытворчасці органа дазнання або пракурора).

Большасць змяненняў у КПК, прапісаных у законе «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», уступаюць у сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць у красавіку 2021 года. Права прыпыняць праверку на тэрмін звыш трох месяцаў з'явілася ў следства адразу пасля афіцыйнага апублікавання закона, гэта значыць пасля 13 студзеня 2021 года.

Адвакаты звяртаюць увагу, што шасцімесячны тэрмін з моманту падзей 9-12 жніўня 2020 года павінны скончыцца 9-12 лютага 2021 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0