Беларусь у студзені — лістападзе 2020 года экспартавала 7,38 млн тон нафтапрадуктаў, што на 23,3% менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Белстат.
У лістападзе экспартавана 1,06 млн тон нафтапрадуктаў супраць 1,03 млн тон у кастрычніку і 0,8 млн тон у верасні.
Такім чынам, да канца 2020 года ўмацавалася тэндэнцыя стабілізацыі экспарту нафтапрадуктаў, якая сфармавалася з другога паўгоддзя ў сувязі з аднаўленнем рэгулярнага імпарту нафтавай сыравіны з РФ. У кастрычніку — лістападзе экспарт аднавіўся на традыцыйным для апошніх гадоў узроўні — каля 1 млн тон у месяц пасля рэзкага падзення ў пачатку года.
У вартасным выражэнні экспарт нафтапрадуктаў па выніках 11 месяцаў упаў на 50,3% — да $ 2,38 млрд. Сярэдняя цана складала $322,8 за 1 тону, што на 35,2% ніжэй, чым у студзені — лістападзе 2019 года.
-
У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый
-
Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют
-
Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек
Каментары