У спіс трапілі тыя, хто прыцягваўся па артыкуле 23.34. Вядома, што па асобных адрасах сёння наведваліся з праверкай «па запыце міліцыі».

«Прыходзілі з Энергазбыту. Паглядзелі паперу на аплату, сказалі, што ўсё выдатна», — распавёў адзін з фігурантаў спісу.

«Наша Ніва» звярнулася да кіраўніка Дзяржынскага РАУС Яўгена Жылінскага, але ён адмовіўся ад каментараў.

Сітуацыю праяснілі ў прэс-службе УУС Мінаблвыканкама.

«Супрацоўнікі Дзяржынскага РАУС працуюць у межах прававога поля», — коратка паведамілі там.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?