Трамп у суправаджэнні першай лэдзі Меланіі Трамп на верталёце накіраваўся на авіябазу Эндрус, дзе чакаецца кароткая цырымонія развітання перад апошнім прэзідэнцкім рэйсам у Палм-Біч.
Трамп ужо даўно заявіў, што не будзе прысутнічаць на інаўгурацыі новага прэзідэнта. Гэтым ён парушыў шматгадовую традыцыю.