22 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. Месцамі туман і слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёвы, умераны. Тэмпература паветра максімальная днём 0..+6°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Месцамі па горадзе туман і слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, умераны. Тэмпература паветра раніцай -1..-3°С, днём 0..+2°С, увечары -1..+1°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0