Журналіст Юрый Дзяшук, якога затрымалі ў сераду ў Лідзе, з’яўляецца падазраваным па крымінальнай справе аб злосным хуліганстве (ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэкса). Яго змясцілі ў ізалятар.

Родныя мяркуюць, што затрыманне журналіста звязанае з крымінальнай справай, якую завялі з нагоды падтрымкі асуджанага на 5 гадоў зняволення актывіста Вітольда Ашурка ў судзе.

20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на агалашэнні прысуду Ашурку. Журналістка Вольга Быкоўская на сваёй старонцы ў Facebook размясціла відэа інцыдэнту пасля суда над Ашуркам. На ім бачна, як людзі ў залі абураюцца прысудам і крычаць «Ганьба!» і «Верым! Можам! Пераможам!»

Але на відэа выразна бачна, што Юрый Дзяшук (справа ў белым шаліку) заняты выключана журналісцкай працай — ён увесь час здымае падзеі на тэлефон. Іншых акалічнасцяў справы мы пакуль не ведаем.

БАЖ нагадвае, што на гэты момант ужо 10 прадстаўнікоў медыя знаходзяцца ў Беларусі ў няволі па крымінальных справах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0